Масленічны фестываль "Гродзенскі РазГуляй" прайшоў 16 сакавіка ў Гродне. Фестывальныя лакацыі працавалі для гасцей на плошчах, вуліцах і ў парку імя Жылібера. На цэнтральных вуліцах былі арганізаваны святочныя падворкі. Госці змаглі наведаць вялікую колькасць забаўляльных пляцовак, паўдзельнічаць у конкурсах.