Горад каралёў у XVIII стагоддзі, заходні бастыён краіны з 895-гадовай гісторыяй, які насуперак войнам захаваў унікальную забудову цэнтра – гэта ўсё беларускі горад Гродна! Адлік гісторыі ён вядзе з 1128 года, калі Гародня, Гарадзень упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе як цэнтр удзельнага княства. Свята ў гонар дня нараджэння горада разгорнецца адразу на некалькіх пляцоўках. Цэнтральная частка Гродна ператварылася ў культурна-забаўляльную інтэрактыўную зону, а на вуліцах можна было пачуць музыкантаў, азнаёміцца з выставамі майстроў народнай творчасці і пабываць у рэстаране пад адкрытым небам.