У Рэспубліцы Беларусь 1 верасня адзначылі Дзень ведаў. У школах прайшлі святочныя мерапрыемствы і ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку навучальнага года. Традыцыйна ў беларускіх школах прайшоў тэматычны першы ўрок. У бягучым годзе ён прысвечаны гістарычнай памяці і прайшоў пад назвай "Гістарычная памяць – дарога ў будучыню".
У Беларусі з 1 верасня вучыцца пачалі амаль 1 млн 85 тыс. дзяцей, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў.