Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень ведаў сустрэўся са студэнтамі ВНУ і навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адкрыты ўрок "Гістарычная памяць – дарога ў будучыню" кіраўнік дзяржавы вырашыў правесці ў Палацы Незалежнасці. На адкрыты ўрок запрасілі некалькі соцень маладых людзей. Сярод іх стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, уладальнікі прэзідэнцкіх стыпендый, удзельнікі рэспубліканскіх конкурсаў навуковых работ, пераможцы і лаўрэаты творчых міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, прадстаўнікі валанцёрскага руху, члены студэнцкіх атрадаў і іншыя.
Акрамя таго, на відэасувязі з Палацам Незалежнасці знаходзіліся пяць вядучых рэгіянальных ВНУ, а прамая трансляцыя адкрытага ўрока вялася ва ўсіх установах адукацыі.