Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародны форум "ТІБО-2022" у Мінску

Міжнародны форум "ТІБО-2022" у Мінску

Міжнародны форум
7 Чэр 2022

У Мінску 6 чэрвеня стартаваў XXVIII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2022". Гэта ўнікальная пляцоўка для абмену перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій, аналізу лепшых сусветных практык лічбавай трансфармацыі і абмеркавання перспектыў эфектыўнага выкарыстання найноўшых тэхналагічных трэндаў у традыцыйных галінах эканомікі.

На працягу пяці дзён дзяржаўныя арганізацыі і прыватныя кампаніі  прадстаўляючь свае распрацоўкі і тэхналогіі на пляцоўцы "Мінск-Арэны". Напрыклад, РУП "Белпошта" прапануе азнаёміцца з электроннымі лічбавымі сэрвісамі, якія распрацоўваліся апошнія некалькі гадоў –  адпраўкі пасылак або карэспандэнцыі без удзелу аператараў, ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі карыстальнікаў пры дапамозе ID-картак, аплаты паслуг з дапамогай электроннага асабовага рахунку.

Сфера адукацыі прадстаўлена тэхналагічнымі паркамі і адукацыйнай алеяй, дзе размясціліся стэнды вядучых беларускіх ВНУ. Тэхнапаркі – сувязнае звяно паміж навукай і адукацыяй, і практычна ў кожным універсітэце Беларусі ёсць свой тэхнапарк. Перадавыя распрацоўкі на "ТІБО-2022" прэзентавалі БНТУ ("Палітэхнік"), БДУ, ПДУ і іншыя ўніверсітэты краіны.

Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2022" прадоўжыцца да 10 чэрвеня. На выстаўцы прадукцыю і паслугі прадстаўляюць вядомыя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, апаратных сродкаў і праграмнага забеспячэння, аператары мабільнай і фіксаванай сувязі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі высокатэхналагічных прадуктаў, сістэм бяспекі, інтэлектуальных рашэнняў і сэрвісаў для масавага і карпаратыўнага сегмента, навуковыя і адукацыйныя ўстановы. На пляцоўцы "Мінск-Арэны" пройдуць IV Еўразійскі лічбавы форум, V Беларускі ІКТ-саміт і II Форум "Лічбавая эканоміка". У апошні дзень работы форуму падвядуць вынікі інтэрнэт-прэміі "ТІБО-2022", конкурсу стартапаў Belarus ICT Startup Award і рэспубліканскага конкурсу па падтрымцы і развіцці маладзёжных ініцыятыў "Агра 4.0".

Пленарнае пасяджэнне "Лічбавая будучыня"
Форум "ТІБО-2022" у Мінску
Форум "ТІБО-2022" у Мінску
Форум "ТІБО-2022" у Мінску
Форум "ТІБО-2022" у Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная