Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | BELARUS INCOGNITA: затопленыя мелавыя кар'еры, тэрыконы-горы, каменныя каньёны – рукатворная прыгажосць, якую варта ўбачыць

BELARUS INCOGNITA: затопленыя мелавыя кар'еры, тэрыконы-горы, каменныя каньёны – рукатворная прыгажосць, якую варта ўбачыць

BELARUS INCOGNITA: затопленыя мелавыя кар'еры, тэрыконы-горы, каменныя каньёны – рукатворная прыгажосць, якую варта ўбачыць
15 Кст 2021

Беларусь славіцца сваёй прыроднай прыгажосцю нацыянальнымі паркамі, запаведнікамі, ландшафтнымі заказнікамі, дзе захаваліся сапраўды ўнікальныя прыродныя тэрыторыі. Аднак нашай Сінявокай яшчэ ёсць чым здзівіць падарожнікаў. Далёка немногія бачылі рукатворныя славутасці краіны штучныя вадаёмы блакітнага, ярка-бірузовага і нават ізумруднага колеру, глыбокія каменныя"каньёны", высокія "горы", што ўтварыліся ў месцах здабычы карысных выкапняў, у тым ліку пяску, мелу, вапняку, калійнай солі...

Так, не ўсе з іх лёгка наведаць, а з-за павышанай небяспекі існуюць забароны і абмежаванні прадпрыемстваў, але нават гэта не спыняе аматараў эфектных кадраў. Belarus.by сабраў для вас гэтыя найпрыгажэйшыя краявіды: пагадзіцеся, часта яны нагадваюць сюжэты з фантастычных фільмаў. Сёння дзякуючы незвычайным здымкам у сацсетках можна выдзеліць найбольш папулярныя лакацыі...      

Краснасельскія кар'еры (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць), якія называюць "беларускімі Мальдывамі", распасцерліся на кіламетры, а іх глыбіня месцамі дасягае  30 метраў! Аднак трэба помніць, што гэта вытворчыя аб'екты ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", таму вадаёмы закрыты для наведвання і купання, спыненне аўтамабіляў паблізу іх забаронена.

Салігорскія тэрыконы (Мінская вобласць) утварыліся на месцы распрацовак "Беларуськалія" – аднаго з сусветных лідараў па вытворчасці калійных солей і мінеральных угнаенняў.

Бярозаўскія мелавыя кар'еры (наваколле г. Бяроза, Брэсцкая вобласць) – чатыры кар'еры, глыбіня самага "маладога" з якіх дасягае 40 метраў, распрацоўваліся з 1930 года. У савецкі час (з 1961 па 1990 гады) тут вялася здабыча карысных выкапняў Новабярозаўскім вапнавым заводам

Любанскі кар'ер (в. Хацінава, Любанскі раён, Мінская вобласць) утварыўся на месцы здабычы мелу ў 1979–1999 гадах ад камбіната будаўнічых матэрыялаў ААТ "Беларускі цэментны завод". Берагі маляўнічага бірузовага вадаёма (глыбіня дасягае 30 м!,) каб пазбегнуць абвалаў, умацаваны ляснымі пасадкамі – соснамі і бярозамі.

Гродзенскія мелавыя кар'еры размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне горада (6 км ад цэнтра) і атрымалі жартоўныя назвы Сінька і Зялёнка з-за колеру вады, якой запоўніліся з цягам часу. Глыбіня кар'ераў прыкладна роўная вышыні 10-павярховага дома!

Адзінае ў Беларусі радовішча гранітузнаходзіцца ў Лельчыцкім раёне Брэсцкай вобласці (г.Мікашэвічы), дзе ў 1970-я гады пачалася распрацоўка і пачаў фарміравацца самы вялікі гранітны кар'ер у Еўропе. Сёння ён расцягнуўся на 2760 м з захаду на ўсход і на 1770 з поўначы на поўдзень. Глыбіня кар'ера складае 150 м, што на 20 м ніжэй за ўзровень Балтыйскага мора. І гэта сапраўды чароўнае відовішча! За многія гады кар'ер стаў падобны на вялізны тэрасны амфітэатр: па яго перыметры працягнуліся прыступкі-дарогі, і каб дабрацца да дна, самазвалам трэба пераадолець больш за 15 віткоў. З вышыні магутныя самазвалы БЕЛАЗ тут здаюцца мініяцюрнымі, нібы цацачнымі машынкамі. 

На фота: восень на Любанскім кар'еры

Мікашэвіцкі кар'ер па здабычы шчэбеню РУВП "Граніт"
Мікашэвіцкі кар'ер па здабычы шчэбеню РУВП "Граніт"
Мікашэвіцкі кар'ер па здабычы шчэбеню РУВП "Граніт"
Мікашэвіцкі кар'ер па здабычы шчэбеню РУВП "Граніт"
Мікашэвіцкі кар'ер па здабычы шчэбеню РУВП "Граніт"
Папярэдняя       [1..6]    6 7      Наступная