30 ліпеня на Нацыянальным стадыёне японскай сталіцы стартавалі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Беларуска Віялета Скварцова, якая выступала ў трайным скачку, у сваёй лепшай кваліфікацыйнай спробе паказала 14 м 5 см. Гэта 18-ы вынік, які пакінуў беларуску па-за фіналам.