Беларускія спартсмены Мікіта Борыкаў і Алег Юрэня занялі сёмае месца ў гонках байдарак-двоек на 1000 м. Час беларускага экіпажа 3 мін 17,769 сек. Перамогу святкавалі аўстралійскія байдарачнікі Жан ван дэр Вестэйзен і Томас Грын - 3 мін 15,280 сек. Немцы Макс Хоф і Якаб Шопф - другія (3 мін 15,584 сек). Бронзу выйгралі Ёзэф Достал і Радэк Слоўф з Чэхіі - 3 мін 16,106 сек.