Лабараторыя ДНК-тэхналогій Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта пачала выконваць тэсты на COVID-19. Яна стала пятай у вобласці, хто працуе ў гэтым напрамку. Лабараторыя першапачаткова была створана для вырашэння галіновых задач у сельскай гаспадарцы, аднак сёння яе магутнасці запатрабаваны і з боку аховы здароўя.
На здымку: малодшы навуковы супрацоўнік аддзела малекулярна-генетычнай экспертызы Святлана Змітровіч