Яны прафесійна займаюцца сваёй справай. Безумоўна, суперажываюць пацыентам і іх сваякам, але не расслабляюцца ні на мінуту. Адпачываюць цяпер значна менш, чым звычайна, а тыя, хто непасрэдна працуе з хворымі на каранавірус, практычна не бываюць дома і вымушаны ізалявацца ад блізкіх. Іх абавязак – дапамагаць у любы час, але ва ўмовах эпідэміі яны першыя, хто прымае выклік і хто павінен захоўваць спакой.
Як працуюць беларускія медыкі і чым дапамагаюць ім усе неабыякавыя – у рэпартажах з розных рэгіёнаў краіны.