Нарвежскі спартсмен Сіверт Гутарм Бакен выйграў гонку з масавым стартам на фінальным этапе Кубка IBU ў біятлоне ў "Раўбічах". Біятланіст пераадолеў 15 км за 38 хв 26,8 сек. На другой пазіцыі размясціўся яго партнёр па камандзе Ларс Хельге Біркеланд (адставанне 20,5 сек). Замкнуў тройку лідараў расіянін Васіль Томшын (адставанне 34,1 сек).