Беларускі спартсмен Максім Варабей заняў другое месца ў спрынтарскай гонцы на фінальным этапе Кубка IBU па біятлоне, які праходзіць у "Раўбічах". Ён уступіў лідару гонкі 5,2 сек. Лепшы час паказаў нарвежскі біятланіст Сіверт Гутарм Бакен, які пераадолеў дыстанцыю на 10 км за 27 мін 56,2 сек. На трэцяй пазіцыі размясціўся нарвежац Эндрэ Стромсхейм (адставанне 34,5 сек).