Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | У чаканні цуда: дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў Беларусі

Андрэй Кунцэвіч прыняў удзел у акцыі "Нашы дзеці"

Андрэй Кунцэвіч прыняў удзел у акцыі
19 Снж 2019

У Новы год усе мараць пра цуд, асабліва дзеці, і ў нашых з вамі сілах дапамагчы дзіцячым жаданням здзейсніцца, падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч у час свята ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце.

"У пераднавагоднія дні важна дзяліцца дабром з тымі, хто ў гэтым мае патрэбу ў першую чаргу. Агульная задача дарослых – акружыць дзяцей клопатам і ўвагай, каб кожнае дзіця адчула радасць навагодняга свята. Мы ўсе марым пра цуды ў Новы год, а дзеці асабліва. І ў нашых з вамі сілах дапамагчы дзіцячым жаданням здзейсніцца", – сказаў Андрэй Кунцэвіч.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта дадаў, што Магілёўшчына – яго малая радзіма. Таму наведванне Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната перад Новым годам для яго асаблівае свята ўдвая. Андрэй Кунцэвіч і іншыя госці падарылі школе-інтэрнату неабходную бытавую і камп'ютарную тэхніку, кнігі для бібліятэкі, ласункі. Выхаванцы інтэрната ў сваю чаргу падрыхтавалі для гасцей цікавую навагоднюю праграму: карагоды, песні, танцы і спектакль па матывах "Папялушкі".

У Бялыніцкай школе-інтэрнаце вучацца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з усёй Магілёўскай вобласці: ад дашкалят да 16 гадоў, усяго 85 дзяцей, сярод якіх 68 сірот і 43 інваліды. Хлопчыкам і дзяўчынкам у тым ліку прывіваюць навыкі самастойнага жыцця, дапамагаюць адаптавацца ў сучасным грамадстве.

Свята ў Магілёўскім спецыялізаваным доме дзіцяці
Свята ў Магілёўскім спецыялізаваным доме дзіцяці
"Нашы дзеці" ў Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце
"Нашы дзеці" ў Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце
Акцыя "Нашы дзеці" ў РНПЦ дзіцячай хірургіі ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная