Першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой 26 снежня ў час рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" павіншаваў пацыентаў аддзялення кардыяхірургіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі ў Мінску.
Цяпер у аддзяленні знаходзяцца 20 пацыентаў з розных рэгіёнаў краіны, якім зроблена або будзе зроблена аперацыя на сэрцы. Шмат каму з іх ужо аказалі дапамогу, яны рыхтуюцца да выпіскі і Новы год сустрэнуць дома. У аддзяленні кардыяхірургіі выконваюцца вельмі складаныя аперацыі ў хворых, якія маюць прыроджаны парок сэрца, – ад нованароджаных да 18 гадоў. Сёння ў кожную палату з віншаваннямі і падарункамі ад урада зазірнуў Дзмітрый Крутой разам з Дзедам Марозам і іншымі казачнымі персанажамі. Кожнаму пацыенту дасталіся цацкі і ласункі, медустанове перадалі тэлевізары.
Для Дзмітрыя Крутога ўдзел у акцыі "Нашы дзеці" ўжо стаў традыцыяй. Працуючы ў Мінэканомікі, ён перад Новым годам віншаваў выхаванцаў падшэфнага дзіцячага дома.