У парламенце павінны быць прафесіяналы, якія вырашаюць канкрэтныя пытанні. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час галасавання на выбарчым участку нумар 507 у Мінску.
"У парламенце павінны быць прафесіяналы, людзі з добрым жыццёвым вопытам, каб яны не займаліся палітычным крытыканствам, а ўсё ж такі вырашалі канкрэтныя справы, накіраваныя на развіццё нашай краіны", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка. На яго думку, у цэнтры ўвагі дэпутатаў перш за ўсё павінны быць прыярытэты развіцця краіны. Сярод іх пытанні занятасці, павышэння даходаў насельніцтва, нарошчвання экспарту, прыцягнення інвестыцый.
"Будуць гэтыя эканамічныя пытанні вырашаны - будзе і палітычная стабільнасць, будзе развівацца краіна", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.