Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку

II Форум міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях" у Пекіне

II Форум міжнароднага супрацоўніцтва
26 Крс 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае да каардынацыі дзеянняў краін – удзельніц ініцыятывы "Пояс і шлях", каб максімальна садзейнічаць пашырэнню эканамічнага супрацоўніцтва і зняццю існуючых бар'ераў. Аб гэтым ён заявіў сёння ў сваім выступленні на II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях".

"Ініцыятыва "Пояс і шлях" дае магчымасць нам пераканацца ў мудрасці нашых продкаў, якія даўно ўсвядомілі, што развіццё асобна ўзятай краіны без узаемадзеяння з іншымі дзяржавамі практычна немагчыма. Сучасныя тэхналогіі робяць свет больш кампактным. Геаграфічная аддаленасць ужо не з'яўляецца такой перашкодай для выбудоўвання цеснага партнёрства, якой была ў часы стварэння Шаўковага шляху", – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што з надыходам эры лічбавізацыі, якая прынесла новую хуткасць работы з інфармацыйнымі і грашовымі патокамі, лагічна было б чакаць істотнага прагрэсу і ў гандлі. Аднак на шляху перамяшчэння тавараў усё яшчэ прысутнічаюць штучна створаныя тарыфныя, нетарыфныя, тэхнічныя, адміністрацыйныя бар'еры. "Калі мы хочам пашырыць наша эканамічнае супрацоўніцтва, надаць магутны імпульс развіццю эканомік, нам неабходна больш рэзультатыўна працаваць над устараненнем усіх відаў бар'ераў. Але рабіць гэта толькі на тэрыторыі асобна ўзятай дзяржавы – усё роўна што ў вялікім горадзе на адным скрыжаванні ліквідаваць аўтамабільную пробку. Ты проста хутчэй даедзеш да наступнай. Наша агульная задача – каардынацыя дзеянняў краін на ўсёй працягласці Пояса і Шляху", – падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь, праз якую ідуць таварныя патокі з усходу на захад і з поўначы на поўдзень, як ніхто іншы, зацікаўлена ў існаванні справядлівай, раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю. Ён пералічыў тры пытанні, у якіх, на погляд беларускага боку, у бліжэйшы час належыць дабіцца практычнага выніку.

Cустрэча з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым
Плошча Цяньаньмэнь у Пекіне
Cустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам
Падпісанне дакументаў па выніках перагавораў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная