Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Чэмпіянат Еўропы па біятлоне-2019: змешаная эстафета

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне-2019: змешаная эстафета

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне-2019: змешаная эстафета
21 Лют 2019

Другі спаборніцкі дзень адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў "Раўбічах" завяршыўся змешанай эстафетнай гонкай.

Чэмпіёнам стала каманда Швецыі, на другой пазіцыі біятланісты Германіі, трэцяе месца ў каманды Беларусі, за якую выступалі Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Раман Ялётнаў і Сяргей Бачарнікаў.

Беларускія біятланісты выдатна пачалі гонку. Тон задала Дзінара Алімбекава, якая захапіла лідарства і першай перадала эстафету Ганне Сола, якая замяніла Ірыну Крыўко. Пачын дзяўчат падтрымаў Раман Ялётнаў, які адправіў на заключны круг Сяргея Бачарнікава. На жаль, ён не змог дакладна адстраляцца на другім агнявым рубяжы, дапусціўшы два промахі, і ў выніку прапусціў наперад шведаў і немцаў.

Шведская каманда прайшла дыстанцыю за 1 гадз 05 мін 16,0 сек (0+8), Германія адстала на 17,1 сек (0+6), беларускія спартсмены ўступілі пераможцам 29,8 сек (0+6).

Каманда Беларусі
Чэмпіянат Еўропы па біятлоне-2019: змешаная эстафета
Зборная Беларусі па біятлоне
Папярэдняя       1 2 3 4 5