Экспазіцыя залы вяртае ў яшчэ больш даўнія часы Крычаўскага края і нагадвае пра эпоху Сярэдневякоўя. Тут захоўваюцца калекцыя халоднай зброі таго часу, паляўнічыя трафеі, макет Крычаўскага замка, а на вітрынах – артэфакты, знойдзеныя ў час археалагічных раскопак на тэрыторыі горада і раёна.