У свята Нараджэння Хрыстовага Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Мінскі Храм-помнік у гонар Усіх Святых, каб па традыцыі запаліць свечку, павіншаваць духавенства і вернікаў, сказаць важныя словы ўсім беларусам. Менавіта асвячэнне галоўнага прыдзела гэтага храма Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам стала галоўнай духоўнай падзеяй для праваслаўных хрысціян Беларусі ў 2018 годзе. А сам храм, пабудаваны ў гады незалежнасці, служыць сімвалам духоўнага адзінства ўсіх жыхароў краіны.