Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў прыехаць на тысячагоддзе Брэста, якое будзе святкавацца ў будучым годзе.
Брэсцкія прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, з актывам якога сёння сустракаецца кіраўнік дзяржавы, запрасілі яго на святкаванне юбілею горада. "Я з вялікім задавальненнем, нават калі б вы мяне не запрасілі, прыехаў бы. А так у мяне будзе падстава - моладзь запрасіла", - адказаў на запрашэнне Аляксандр Лукашэнка.