Прадстаўнікі БРСМ у час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам вылучалі шмат прапаноў, і адна з іх датычылася больш шырокай папулярызацыі дзяржаўнай сімволікі краіны.
У прыватнасці, удзельніца сустрэчы Настасся Лапко расказала аб тым, што ў час узыходжання на самыя высокія горы Еўропы і Афрыкі, Эльбрус і Кіліманджара яны з мужам з гонарам устанавілі там дзяржаўны сцяг Беларусі. Прадстаўнік БРСМ прапанавала больш шырока папулярызаваць сімволіку краіны.