Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што 2019 год у рэспубліцы, які таксама пройдзе пад знакам Года малой радзімы, можа быць прысвечаны азеляненню і прыродзе. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з актывам БРСМ.
Адказваючы на пытанні моладзі, кіраўнік дзяржавы зрабіў асаблівы акцэнт на прыродным багацці Беларусі, лясах і балотах, якія называюць "лёгкімі Еўропы". "Я вырас на прыродзе, чалавек з вёскі. Для мяне гэта блізка", - сказаў ён.