На 80-годдзе з дня ўтварэння сярэдняй школы №12 Гомеля Сяргей Сідорскі паднёс спартыўны падарунак. Выпускнік 1971 года, ганаровы грамадзянін Гомеля, які займаў высокія дзяржаўныя пасады ва ўрадзе рэспублікі, а апошнія 6 гадоў курыраваў пытанні прамысловасці і аграпрамысловага комплексу краіны ў Еўразійскай эканамічнай камісіі, дапамог школе ўладкаваць пляцоўку з сучасным мяккім пакрыццём для гульнявых відаў спорту.