У віцебскай гімназіі №8, адной з лепшых у абласным цэнтры, працуюць 138 педагогаў. Па выніках мінулага навучальнага года 95 выпускнікоў са 100 паступілі ў ВНУ Беларусі і замежжа. Гонарам калектыву з’яўляюцца кавалер ордэна Францыска Скарыны настаўнік-трэнер па падрыхтоўцы адораных вучняў Міхаіл Волкаў, настаўнік інфарматыкі Вераніка Лакціна, настаўнікі пачатковых класаў Галіна Галай, Вольга Петрашко, Браніслава Палагот, настаўнік чарчэння Ірына Вярцелка і многія іншыя.