Галоўнае, што сёння ў Беларусі мірна і спакойна, усё астатняе другаснае. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў на выбарчым участку пасля галасавання. Губернатар прыбыў на ўчастак у Доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і прагаласаваў чацвёртым.