У аграгарадку Парэчча, дзе знаходзіцца самы стары ў Беларусі чыгуначны вакзал, прайшло яркае тэматычнае свята. Станцыя Парэчча ў Гродзенскім раёне 1 жніўня ператварылася ў вялікую канцэртную пляцоўку. Тут на працягу дня выступалі артысты і калектывы мастацкай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна. Падчас тэатралізаванага адкрыцця свята госці акунуліся ў атмасферу 1862 года, калі быў адкрыты першы на тэрыторыі Беларусі чыгуначны вакзал.