Пакет міжрэгіянальных пагадненняў аб супрацоўніцтве 30 ліпеня падпісаны на I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.
Пагадненні аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах падпісалі Гомельская вобласць з Ферганскай і Харэзмскай абласцямі, Гродзенская – з Самаркандскай і Андыжанскай, Віцебская – з Наманганскай, Брэсцкая – з Бухарскай і Сырдар'інскай абласцямі. Аналагічныя дакументы падпісаны паміж Магілёўскай і Андыжанскай, Джызакскай абласцямі. Мінскі аблвыканкам дамовіўся аб супрацоўніцтве ў сацыяльнай сферы з Ташкенцкай вобласцю.
Падпісаны план мерапрыемстваў на 2019-2020 гадыпа рэалізацыі пагаднення паміж хакіміятам Ташкента і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.