На рабочай сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай кіраўнік дзяржавы адзначыў: "У нас пачалося датэрміновае галасаванне. Я хацеў бы звярнуць і вашу ўвагу, і тых, хто арганізоўвае выбары, адказвае за іх на месцах, каб не было ў нас нічога штучнага, каб мы не "гналі" людзей на выбары, каб мы дастойна іх правялі, каб гэта сапраўды было свята і мы разумелі, што робім гэта для сваёй краіны і народа".
Сам Прэзідэнт не мае намеру адступаць ад традыцыі і збіраецца наведаць выбарчы ўчастак у асноўны дзень выбараў.