Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў свайго ўкраінскага калегу Пятра Парашэнку, што Беларусь будзе рабіць усё магчымае для ўсталявання міру. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на двухбаковай сустрэчы ў Мінску напярэдадні перагавораў "нармандскай чацвёркі".