Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўдзячны беларускаму боку за стварэнне ўмоў для работы мінскай перагаворнай пляцоўкі. Аб гэтым ён заявіў 26 кастрычніка, выступаючы на I Форуме рэгіёнаў дзвюх краін.
Кіраўнік украінскай дзяржавы расказаў, як беларускі лідар пайшоў яму насустрач у адказ на просьбу арганізаваць у Мінску перагаворы па спыненні ваеннага канфлікту. Затым – шматгадзінныя перагаворы. "У Мінску былі падпісаны дакументы, якія назаўсёды ўвойдуць у падручнікі дыпламатыі. Яны называюцца мінскімі пагадненнямі", – падкрэсліў Пётр Парашэнка.