Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка бачыць усе падставы для павелічэння тавараабароту з Беларуссю да $10 млрд. Аб гэтым ён заявіў, выступаючы на I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны.
Дасягненне такога тавараабароту ўкраінскі лідар назваў абсалютна рэальным, звярнуўшы ўвагу на значныя тэмпы росту гандлю паміж дзвюма краінамі. Пётр Парашэнка выказаў надзею, што ўжо ў наступным годзе тавараабарот паміж краінамі складзе не менш як $7 млрд.
Прэзідэнт Украіны выказаў удзячнасць за тое, што дамоўленасці, дасягнутыя ў час яго папярэдняй сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, скрупулёзна выконваюцца. Правядзенне Форуму рэгіёнаў ён назваў вельмі ўдалай ініцыятывай, якая сімвалізуе дружалюбныя і партнёрскія адносіны паміж дзвюма краінамі і рэгіёнамі, прадпрыемствамі, а галоўнае – народамі.