Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі
Сі Цзіньпін 12 мая пабывалі на месцы першага этапу будаўніцтва
Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Лідарам дзвюх краін прэзентавалі
праект парка, а таксама кароткія апісанні інвестыцыйных праектаў
першых рэзідэнтаў. Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін паставілі свае подпісы на плане развіцця парка.