Легендарны дырыжор і музыкант Уладзімір Співакоў у чацвёрты раз уключыў горад Магілёў у свой фестывальны графік. У свой мінулы прыезд ён прадставіў у Магілёве "Гадзіну Чапліна". На гэты раз на сцэне сам Уладзімір Співакоў саліраваў на скрыпцы ў праграме "Час Баха". Кантаты і месы нямецкага генія XVIII стагоддзя былі выкананы аўтэнтычна: пад акампанемент дзвюх скрыпак, віяланчэлі і клавесіна, арыі – на нямецкай мове.
Таксама ў канцэрце прынялі ўдзел салістка тэатра "Новая опера" Настасся Белукова, скрыпач Цімур Пірвердыеў, піяністка Зоя Аболіц і віяланчэліст камернага аркестра "Віртуозы Масквы" Дзмітрый Пракоф'еў.
На фота: народны артыст СССР, расійскі скрыпач і дырыжор Уладзімір Співакоў і намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка