Леанід Гейштар пажадаў гамяльчанам здароўя і шчасця. На яго думку, галоўнае, каб дзеці займаліся ў спартыўных секцыях, былі захоплены фізічнай культурай – гэта важны выхаваўчы момант. "Спартсменам – моцнага здароўя, настрою і выступіць лепш, чым у Баку на I Еўрапейскіх гульнях. А нашым веслярам – лёгкай вады пад кілем. Яны ніколі не падводзілі", – падкрэсліў ён.