З Беларуссю азербайджанскага маэстра звязваюць багатая творчая гісторыя. Год таму – у ліпені 2015-га – Палад Бюльбюль аглы ўзначальваў журы XXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", і ў фестывальнай сталіцы "Славянскага базару" на Алеі лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення" адкрылася яго імянная зорка.