У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны памятныя мерапрыемствы па ўсёй Беларусі адкрылі пагранічнікі. 22 чэрвеня ў 4.00 раніцы на плошчы Перамогі адбылося ўскладанне вянкоў да манумента Перамогі, у якім прынялі ўдзел камандаванне Дзяржпагранкамітэта, ветэраны-пагранічнікі.