Новы лагатып Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) прадстаўлены 20 кастрычніка ў Мінску ў час урачыстага прыёму ў атэлі "Марыёт".
Прадстаўнікі кожнай з 50 дэлегацый, якія прыбылі на 45-ю Генеральную асамблею ЕАК, атрымалі канверты з фрагментамі новага лагатыпа арганізацыі. У час прыёму часткі эмблемы былі прымацаваны на магнітную дошку, утварыўшы цэласны відарыс.