Мерапрыемствы акцыі "Ноч музеяў"-2016 у гомельскай карціннай галерэі імя Гаўрыіла Вашчанкі выйшлі далёка за межы выставачных плошчаў. Ва ўтульнай атмасферы гарадскіх кафейняў прадставілі свае творчыя работы майстры і навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа, а любіцеляў тэатральнага мастацтва парадавалі прэм'ерамі народныя калектывы – "Тэатр адкрытых", "Калі б", тэатр-студыя Classic і ўзорны тэатр юнага гледача "Равеснік".