У першы дзень Рэспубліканскага педсавета работа была арганізавана па 9 тэматычных секцыях, дзе педагогі не толькі дзяліліся набытым вопытам і планамі, але і востра дыскутавалі аб праблемах. Асаблівасці кожнай сферы адукацыі і выхавання ў ХХІ стагоддзі, традыцыі і інавацыі, актуальныя тэндэнцыі ў сістэме атрымання ведаў, сістэмы ацэнкі, узаемасувязь адукацыі і эканомікі краіны... Па выніках дня былі вызначаны галоўныя пытанні для абмеркавання на агульным пасяджэнні.