Напярэдадні адкрыцця новага сезона двухметровую скульптуру бабра-інструктара ўстанавілі на турыстычнай базе ў вёсцы Нямнова (аўтар – гродзенскі майстар Сяргей Жыльскі). Такі сімвал выбраны не выпадкова: менавіта бабры, якія з'яўляюцца паўнапраўнымі гаспадарамі гэтых мясцін, стварылі завалы з дрэў на рацэ Чорная Ганча. Жалезабетонны бабёр узброены вяслом і адзеты ў ярка-чырвоную выратавальную камізэльку з надпісам "Інструктар".