XXIX Міжнародны фестываль харэаграфіі ў Віцебску прадставіць спектаклі вядучых беларускіх і замежных танцавальных калектываў з Расіі, Чэхіі, Францыі і Нарвегіі. Адкрыўся форум прэм’ерай балета "Жызэль" у пастаноўцы заснавальніка і мастацкага кіраўніка калектыву "Кіеў мадэрн-балет" – народнага артыста Малдовы Раду Паклітару, які ў 1990-я працаваў у Вялікім тэатры Беларусі, а затым скончыў харэаграфічнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Сярод навінак сусветных балетмайстраў асаблівую увагу публікі звярнуў спектакль "Сын спадара П’ера з Вінчы" ("Мона Ліза") Пермскага дзяржаўнага тэатра "Балет Яўгена Панфілава" і беларуская прэм’ера балетаў "Шэсць танцаў" і "Маленькая смерць" выдатнага харэографа другой палавіны ХХ стагоддзя Іржы Кіліяна.
На фота: прэм'ера балета Іржы Кіліяна "Шэсць танцаў" у выкананні артыстаў Вялікага тэатра Беларусі