Міжнародны фестываль "МІФФ" сабраў 15 верасня ў Мінску лепшыя тэатры агню і сольных выканацаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Гасцей чакала насычаная праграма: піратэхнічнае шоу, агнявыя фігуры і інсталяцыі, выступленні танцораў, акрабатаў і каскадзёраў, агнявыя мячы і брызінг, захапляльныя перформансы з выкарыстаннем жывога агню і светлавых эфектаў і, бадай, самае неверагоднае – сапраўдны агнявы арган. Лепшыя нумары і пераможцы экстрэмальных спаборніцтваў вызнычаліся ў ходзе галасавання гледачоў.