"Ноч музеяў" у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі прайшла 17 мая пад знакам савецкай эпохі. На працягу ўсяго вечара для наведвальнікаў працавалі дзве арт-зоны: маленькія госці ўбачылі спектакль, навучыліся рабіць пілоткі з паперы і азнаёміліся з дзіцячымі гульнямі і забавамі савецкага часу. Дарослыя ж акунуліся ў настальгічную атмасферу, наведваючы розныя тэматычныя зоны: гульнявую, паэтычную, бардаўскую, цырульніцкую, зону для радыёаматараў...