Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці ў Мінску

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч
25 Стд 2019

Канцэпцыя ў інтарэсах пажылых людзей павінна быць распрацавана ў Беларусі ў бягучым годзе

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная канцэпцыя ў інтарэсах пажылых людзей павінна быць распрацавана ў Беларусі ў бягучым годзе. Аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч на сесіі Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Удзельная вага людзей старэйшых за 65 гадоў у Беларусі складае каля 15 працэнтаў. Прагнозы да 2020 года - больш як 20 працэнтаў. Гэта выклік. Як вырашаць пытанні старэння насельніцтва так, каб нашы грамадзяне пажылога ўзросту жылі актыўным і здаровым жыццём? Мы пачалі ўжо распрацоўку нацыянальнай канцэпцыі ў інтарэсах пажылых грамадзян. Яе асноўныя напрамкі: спорт, здароўе, адукацыя, культура і г.д.", - сказала Ірына Касцевіч. Яна адзначыла, што ў 2030 годзе чаканая працягласць жыцця ў Беларусі павінна складаць 78,7 года. Важна зрабіць так, каб у людзей старэйшага ўзросту было дастаткова магчымасцей адчуваць сябе запатрабаванымі, самарэалізоўвацца як мага даўжэй.

Загадчыца аддзела развіцця інавацыйных форм сацыяльнага абслугоўвання НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля Мількота расказала аб прапановах у сферы актыўнага даўгалецця. Паводле яе слоў, цяпер неабходна мяняць падыходы ў рабоце сістэмы сацыяльнай абароны. З аднаго боку, яна павінна, як раней, аказваць пажылым неабходныя паслугі, дапамогу, але з іншага - стымуляваць актыўнасць пажылых. "У краіне цяпер паўсюль укараняюцца інавацыі, формы работы тыпу Інстытута трэцяга ўзросту. Пажылых навучаюць камп'ютарнай грамаце, іншым сучасным навыкам, прапануюць актыўныя заняткі, напрыклад, скандынаўскую хадзьбу. Развіваецца валанцёрскі рух, у якім самі пажылыя становяцца настаўнікамі, навучаюць адзін аднаго як роўныя", - прывялі прыклады Наталля Мількота.

Яна расказала, як пажылыя грамадзяне могуць уносіць уклад у эканоміу: аказваць паслугі нянек маладым бацькам і догляду састарэлых, прымяняць свой вопыт і кампетэнцыі ў рэалізацыі мясцовых ініцыятыў.

Старэнне насельніцтва ў сельскай мясцовасці ідзе больш выразнымі тэмпамі, таму менавіта ў рэгіёнах павінна быць сканцэнтравана работа па ўкараненні інавацый. "Жыць і развівацца ўстойліва сельскія рэгіёны могуць толькі, калі будзе выкарыстоўвацца патэнцыял пажылых", - рэзюмавала Наталля Мількота.

Першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці
В. а. пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Зак Тэйлар
Першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч
Першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці ў Мінску
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8      Наступная