Міністр абароны Андрэй Раўкоў на мітынгу адзначыў, што абстаноўка ў свеце не стала больш мірнай. "Больш за 400 канфліктаў палае. Актыўна прымяняюцца тэрарыстычныя, дыверсійныя метады дзеянняў. Мы ў Беларусі шануем, помнім і цэнім той подзвіг, які здзейснілі воіны-інтэрнацыяналісты на афганскай зямлі. Больш за 770 нашых землякоў выканалі там свой абавязак да канца. Воіны-афганцы з'яўляюцца апорай дзяржаўнасці нашай краіны. Іх роля ў патрыятычным выхаванні і забеспячэнні бяспекі нашай зямлі, міру і стабільнасці вельмі высокая", – падкрэсліў міністр.