Беларуска Марыя Мартынава на II Еўрапейскіх гульнях заняла шостае месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі стоячы на дыстанцыі 10 м. У фінале спаборніцтваў у ціры імя маршала С.Цімашэнкі Марыя Мартынава, дачка праслаўленага беларускага стралка Сяргея Мартынава, а цяпер старшага трэнера нацыянальнай каманды, паказала рэзультат 163,2 ачка.