6 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў майстар-клас майстра народнай творчасці Алы Аўсяннікавай па дэкарыраванні яек у тэхніцы "інкрустацыя саломкай". Інкрустацыя саломкай - адна з самых вядомых і самабытных традыцый беларускага прыкладнога мастацтва. На майстар-класе наведвальнікі змаглі вырабіць велікоднае яйка - незаменны атрыбут і падарунак да аднаго з галоўных рэлігійных свят хрысціян - Вялікадня.