На Аўгустоўскім канале вечарам 6 ліпеня адсвяткавалі Купалле. Госці свята плялі вянкі, удзельнічалі ў народных гуляннях, вучыліся беларускім народным танцам і скакалі праз вогнішча. Арганізаваў свята Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр.