У рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" прадоўжыўся чацвёрты этап міжнародных спаборніцтваў па біятлоне "PARI Кубак Садружнасці". Пераможцам мужчынскай спрынтарскай гонкі на 10 км з двума агнявымі рубяжамі стаў беларус Дзмітрый Лазоўскі, які паказаў рэзультат 23 мін. 11,7 сек., не дапусціўшы ніводнага промаху.