"Кіраўнік дзяржавы ў сваім дакладзе падкрэсліў асаблівую ролю адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай, якая няўхільна набліжаецца да статусу першай эканомікі свету. Колькасць сярэдняга класа ў краіне перавышае ўсё насельніцтва ЗША і блізкая да агульнай колькасці жыхароў Еўрасаюза. Гэта робіць яго самым дынамічным, плацежаздольным і прывабным рынкам у свеце. Але галоўнае, КНР здзейсніла прарыў у развіцці тэхналогій будучыні: 5G, штучны інтэлект, анлайн-гандаль, сонечная энергетыка, - сказаў Аляксандр Ярашэнка. - Яшчэ ў 1990-я гады Аляксандр Лукашэнка падкрэсліваў глыбіню і значнасць гістарычных перспектыў Кітая. Наша краіна пабудавала трывалыя і адкрытыя адносіны з КНР. Такі высокі ўзровень адносін з Кітаем маюць усяго чатыры краіны ў свеце - Беларусь, Расія, Пакістан і Вялікабрытанія".